unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сітэрман, Лазар Якаўлевіч (доктар медыцынскіх навук ; 1894—1941)

    Месца нараджэння: г. Мазыр, Мінская губерня (сучас. Гомельская вобласць). Урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1933). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Скончыў Імператарскі Юр'еўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1916). Працаваў у Мінскім медыка-санітарным аддзеле (1920–1921, загадчык), Цэнтральнай рабочай паліклініцы (Мінск; 1921–1922, загадчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1922–1930, асістэнт клінікі ўнутраных хвароб медыцынскага факультэта), Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1930–1941; у 1930–1934 – дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб, у 1934–1941 – дырэктар 3-й тэрапеўтычнай клінікі), адначасова кансультант лячэбнага ўпраўлення Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (1934–1941).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы сардэчна-сасудзістай паталогіі; этыялогія, патагенез, клініка і тэрапія расстройстваў рытму сэрца; інфаркт міякарда.

        Гл. таксама
    Ситерман, Лазарь Яковлевич (доктор медицинских наук ; 1894—1941) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Уводзіны ў клініку ўнутраных хвароб : (агульная методыка даследвання хворага) / І. Е. Новаш ; пад рэдакцыяй і з прадмовай Л. Я. Сітэрмана. — Менск [Мінск], 1935.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 28.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере