unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Яцкевіч, Мечыслаў (нар. 1931)

    Польскі літаратуразнавец, перакладчык, дыпламат. Да 1944 г. жыў у Вільні; да 1956 г. – у СССР (служыў у Савецкай Арміі; настаўнічаў у школах Літвы і Беларусі). У 1998–2002 гг. – Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Вільнюсе. Доктар навук габілітаваны (dr hab.; 1994), прафесар (1999); выкладаў у Вармінска-Мазурскім універсітэце ў Ольштыне і ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані (1989–1998).
    Спецыяліст па літоўскай літаратуры і культуры, даследаванні таксама ў галіне польскай, рускай і беларускай літаратур. Перакладае з літоўскай, рускай, беларускай моў.

        Гл. таксама
    Jackiewicz, Mieczysław (нар. 1931) (польская мова)
    Яцкевич, Мечислав (род. 1931) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Ян Баршчэўскі [1794—1851] — адзін з пачынальнікаў "беларускай школы" ў польскай рамантычнай літаратуры / М. Яцкевіч // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. ― 1997. — N 4. — C.47—50.
    Аб фізічным выхаванні дзяцей : пераклад з польскай мовы / Енджей Снядэцкі ; [прадмова: А. Г. Майсяёнак ; прадмова і пераклад на беларускую мову: Т. Я. Давідовіч ; навуковы рэдактар перакладу: М. Яцкевіч]. — Мінск, 2018.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 22.01.2020.
    БД "Nauka Polska". Дата звароту: 22.01.2020.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 22.01.2020.
    Сайт "Encyklopedia Warmii i Mazur". Дата звароту: 22.01.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере