unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мадэст (Яцкевіч, Мадэст ; архімандрыт ; 1894—1971)

    Месца нараджэння: г. Паставы (цяпер Віцебская вобласць). Праваслаўны свяшчэннік, архімандрыт, рэлігійны і грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст. У 1913 г. скончыў Віленскую гімнанзію. Працаваў настаўнікам на Віленшчыне. У 1921 г. пасвечаны ў сан свяшчэнніка і да 1939 г. працаваў у розных парафіях Віленскай епархіі. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў у манастыры Святога Духу ў Вільні. У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, пазней – у Аргенціну. У 1956 г. перабраўся ў Мельбурн, дзе ў 1958 г. арганізаваў прыход Трох Віленскіх Пакутнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. У 1962 г. перайшоў у юрысдыкцыю Сусветнага Патрыярхату і працаваў у беларускай парафіі Святой Ефрасінні Полацкай у Мельбурне.
    Актыўна займаўся выдавецкай дзейнасцю. Апрацаваў і выдаў "Каціхізіс, або Навука веры", Стары і Новы Запаветы, нарыс "Даведка з гісторыі Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы", часопісы "Наша Царква" і "Праваслаўным Шляхам".

        Варыянтная форма імя
    А. М. (архімандрыт ; 1894—1971)
    Модест (Яцкевич, Модест ; архимандрит ; 1894—1971) (руская мова)
    Яцкевіч, Мадэст Іванавіч (1894—1971) (свецкае імя)

        Крыніцы iнфармацыі
    Аўтакефалія Святой Беларускай Праваслаўнай Царквы / А. М. — Мельбурн, 1960.
    Сайт "Статут Федэральнай Рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Дадаткі". Дата звароту: 14.11.2018.
    Сайт "Электронная энцыклапедыя". Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік. Дата звароту: 14.11.2018.
    Сайт "Иерархия церквей". Дата звароту: 14.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере