unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Трафімчык, Анатоль Віктаравіч (кандыдат гістарычных навук ; кандыдат філалагічных навук ; пісьменнік ; нар. 1976)

    Месца нараджэння: в. Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Гісторык, літаратуразнавец, паэт. Кандыдат гістарычных навук (Украіна, 2004), кандыдат філалагічных навук (2014). Закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 1998), вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, закончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны (2003), паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце (2008). У 2004–2007 – дацэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2009 – старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (інфарм. на 2014 г.).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны 20 ст.; праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы 20 ст.; гісторыя беларускай літаратуры; дыялекталогія; методыка выкладання літаратуры; беларуская дзіцячая драматургія.

        Варыянтная форма імя
    Толь, В. (нар. 1976) (псеўданім)
    Трофімчик, Анатолій Вікторович (нар. 1976) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Трофимчик, Анатолий Викторович (кандидат исторических наук ; кандидат филологических наук ; писатель ; род. 1976) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская дзіцячая драматургія: праблема мастацкага характару : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук : 10.01.01 : абаронена 26.02.2014 : зацверджана 11.06.2014 / Трафімчык Анатоль Віктаравіч. — Мінск, 2013.
    Становлення радянської системи освіти в західних областях Білоруської Радянської Соціалістичної Республіки в 1939—1941 рр. : автореферат ... кандидата історичних наук : 07.00.02 / Трофімчик Анатолій Вікторович. ― Київ, 2004.
    Лірыка / Анатоль Трафімчык. ― Баранавічы, 2007.
    БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Рэгістрацыя карыстальнікаў".
    Сайт Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі "Kamunikat".
    Беларускі партал пошука працы і супрацоўнікаў.
    Сайт газеты "Салідарнасць".
    Сайт "Европейский гуманитарный университет". Форма імя: Трофимчик, Анатоль.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере