unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дарогін, Васіль Аляксандравіч (кандыдат юрыдычных навук ; 1912—1995)

    Месца нараджэння: в. Ірхіна, Валагодскі раён, Валагодская вобласць, Расія. Юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (1948), дацэнт (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Ленінградскі юрыдычны інстытут (1933; аспірантура, 1936). Працаваў у Алма-Ацінскім юрыдычным інстытуце (1936–1938, загадчык кафедры тэорыі дзяржавы), Ваеннай пракуратуры Вільнюскага гарнізона (1944–1947, памочнік пракурора), Мінскім юрыдычным інстытуце (1947–1954, загадчык кафедры тэорыі права, намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1954, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, у 1954–1972 – загадчык кафедры, 1959–1964 – дэкан юрыдычнага факультэта).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні тэорыі сацыялістычнай дзяржавы і права.

        Гл. таксама
    Дорогин, Василий Александрович (кандидат юридических наук ; 1912—1995) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сталінская канстытуцыя — канстытуцыя перамогшага сацыялізма / В. А. Дарогін. ― Мінск, 1950.
    Суверенитет в советском государственном праве / В. Дорогин. ― Москва, 1948.
    Дарогін Васіль Аляксандравіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 143—144.
    Сайт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дата звароту: 27.01.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере