unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Богат, Аляксандра Паўлаўна (1898— )

    Месца нараджэння: г. Екацярынаслаў (Днепрапятроўск, з 2016 г. – Дняпро, Украіна). Ваеннаслужачая Чырвонай Арміі, актыўная ўдзельніца грамадзянскай вайны 1918–1920 гг. Член Камуністычнай партыі (з 1919).
    Падчас пятлюраўшчыны – у Харкаве ў падпольнай камуністычнай арганізацыі; была камісарам усіх шпіталяў Чырвонага крыжа ў Харкаве. З 1919 г. удзельнічала у баях з войскамі Дзянікіна і Махно на тэрыторыі Украіны. У 1922 г. скончыла Першую кавалерыйскую школу, камандзір узвода 19-га Манычскага кавалерыйскага палка, потым начальнік разведкі 21-га Дона-Стаўрапольскага кавалерыйскага палка. З 1924 г. вучылася ў Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзе, якую скончыла ў 1927 г. У 1927 г. дэмабілізавалася, працавала ў аддзеле работніц і сялянак у Цэнтральным камітэце ВКП(б), у Асаавіяхіме; займалася падрыхтоўкай працоўных жанчын да абароны краіны. Была намеснікам народнага камісара аховы здароўя РСФСР (інфарм. на 1933 г.).

        Варыянтная форма імя
    Bogat, A. P. (1898— )

        Гл. таксама
    Богат, Александра Павловна (1898— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Советская военная энциклопедия. Т. 2. Аэродромная служба — Варта / [редакционный совет: Ворошилов К. Е., Гамарник Я. Б., Бубнов А. С… [и др.]. ; главный редактор Эйдеман Р. П.]. ― Москва, 1933.
    Kobiety-żołnierze Armji Czerwonej / A. Bogat ; z rosyjskiego przełożyła J. M. Heltmanowa ; [krótka biografja autorki: L. Stal]. — Mińsk, 1932.
    Жанчыны — байцы Чырвонай арміі / А. Богат. — Мінск, 1931.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове (1725–1998) Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт "Военно-исторического журнала" (артыкул ад 30.03.2015: "Раз война, значит, нужно на фронт" : Советские женщины-военнослужащие в 1920–1940-е годы / Кирюшина Татьяна Александровна, Паршина Вера Николаевна).
    Інфармацыйна-аналітычны партал "Обозник : история тыла российской армии" (Землячество конармейцев).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере