unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Смоліч, Аляксандра Ігнацьеўна (педагог ; 1897—1974)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Педагог, выкладчык хіміі і біялогіі. Складальнік беларускага буквара і беларускай граматыкі "Зорка". Закончыла Мінскія жаночыя педагагічныя 2-х гадовыя курсы (настаўнік пачатковай школы, 1914), вучылася ў Народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага (Масква, 1916), на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928–1930), закончыла курсы біяхімікаў пры Ленінградскім ІПКНА (1935), завочнае аддзяленне біялагічнага факультэта Омскага педагагічнага інстытута (1940), вячэрні ўніверсітэт марксізму-ленінізму пры Омскім гаркаме УКП бальшавікоў (1949). Працавала ў Мінску (выкладчык пачатковай школы, пасля статыстык у Саўнаргасе БССР). З 1931 жыла ў Расіі (статыстык, пасля выкладчык школы у г. Ішым, з 1938 – у г. Омск, лабарант, асістэнт Омскага педагагічнага інстытута, выкладчык школ № 10 і 11, адначасова з 1947 – фізкультурнага тэхнікума). Пасля на 1958 – на пенсіі, у 1967 пераехала на Украіну да унука.
    Навуковыя інтарэсы: ужыванне кіно ў выкладанні; пазакласная праца па прыродазнаўстве; працоўнае выхаванне школьніка ў сям'і.
    Жонка Смоліча Аркадзя Антонавіча (1891–1938), географа.

        Варыянтная форма імя
    Смолич, Александра Игнатьевна (педагог ; 1897—1974) (руская мова)
    Смолич, Алеся Игнатьевна (1897—1974) (руская мова)
    Смоліч, Алеся Ігнацьеўна (1897—1974)

        Крыніцы iнфармацыі
    Зорка : беларуская граматка / злажыла Александра Смоліч. — Вільня, 1919.
    Па матэрыялах архіва Смолічаў : да дня народзін Смоліч Аляксандры Ігнацьеўны (12 сакавіка 1897 года па ст. ст.) / Людміла Сасонка // Наша слова. — 2015. — № 11 ; № 12 ; № 13 ; № 14.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере