unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ставер, Алесь (пісьменнік ; 1929—1995)

    Месца нараджэння: в. Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Беларускі пісьменнік, паэт і празаік. Друкаваўся з 1949 г. Аўтар паэтычных зборнікаў, кніг аповесцей і апавяданняў, рамана "Пад канвоем". Пісаў таксама для дзяцей. На многія яго вершы напісаны песні.
    Вясной 1944 г. пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію. Вярнуўся дамоў у 1945 г. У 1949 г. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў інспектарам школ Лагойскага раёна, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975–1984 гг. – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1962 г.

        Варыянтная форма імя
    Зарачанскi, Алесь (1929—1995) (псеўданім)
    Ставер, Аляксандр Сяргеевіч (1929—1995)

        Гл. таксама
    Ставер, Алесь (писатель ; 1929—1995) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1995.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере