unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бурштэйн, Майсей Ісакавіч (доктар сельскагаспадарчых навук, аграномія ; 1889—1968)

    Месца нараджэння: г. Смаргонь, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне садоўніцтва. Доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1922). Закончыў Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства (г. Пулавы, Польшча). Працаваў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1922 –1940 – загадчык кафедры садоўніцтва і агародніцтва, адначасова загадчык аддзела садоўніцтва Горацкай раённай доследнай сельскагаспадарчай станцыі.
    Навуковыя інтарэсы: стан і перспектывы развіцця садоўніцтва ў Беларусі і сумежных вобласцях Расіі; выяўленне каштоўных мясцовых сартоў пладовых культур для закладкі калектыўных садоў; уплыў прышчэпы на прышчэпак.

        Гл. таксама
    Бурштейн, Моисей Исаакович (доктор сельскохозяйственных наук, агрономия ; 1889—1968) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Справаздача даследчага аддзела садоўніцтва ў 1914―1925 гг. = Versuche und Beobachtungen über Obstzücht, ausgeführt von der Versuchs-Abteilung für Obstzüchtung in den Jahren 1924 und 25 / М. І. Бурштэйн ; НКЗБ, Горацкая сельскагаспадарчая даследчая станцыя, Аддзел садоўніцтва. — Горкі, 1927. — С. 40―51 : табл. — Асобны водціск з "Прац Горацкай сельскагаспадарчай даследчай станцыі" (1927 ; т. 2).
    … Плодоводство Западной области (по материалам экспедиции ЦБО Западной области) / М. И. Бурштейн [и др.] . — [Смоленск], 1935.
    Бурштэйн Майсей Ісакавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 482.
    Бурштэйн Майсей Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 354—355.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Дата зароту: 22.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере