unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Vaišnoras, Feliksas (1897—1972) (літоўская мова)

    Літоўскі паэт, перакладчык, журналіст, удзельнік рэвалюцыйнага руху. З 1923 г. – у Маскве; скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду. Працаваў у розных выдавецтвах Масквы і Смаленска. З 1930 г. – у Мінску, супрацоўнік газеты "Raudonasis artojas" ("Чырвоны араты"), у 1934-1937 гг. – яе рэдактар. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Сакратар літоўскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР. У 1937 г. рэпрэсаваны (5 гадоў ссылкі ў Казахстане). З 1945 г. – у Вільнюсе, працаваў у розных выдавецтвах і грамадскіх арганізацыях. Заслужаны дзеяч культуры Літоўскай ССР (1965).
    Перакладаў на літоўскую мову творы Я. Купалы, Я. Коласа, Т. Кляшторнага, І. Харыка, рускіх і латышскіх пісьменнікаў. Напісаў кнігу ўспамінаў.
    Пісаў пад псеўданімамі: D. S-rius; D. S.; Diegas M.; F. S-s; F. V-ra; F. V-ras; F. V.; F. Vras; F. S-nis; F. S-rius; F. S; Sodainis, F.; М. Дзегас; Ф. Садайніс і інш.

        Варыянтная форма імя
    Sodainis, Feliksas (1897—1972) (псеўданім, літоўская мова)
    Vaišnora, F. (1897—1972) (літоўская мова)
    Vaišnoras, F. (1897—1972) (літоўская мова)
    Вайшнарас, Феліксас (1897—1972)
    Вайшнора, Феликс (1897—1972) (руская мова)
    Вайшнора, Фелікс (1897—1972)
    Вайшнорас, Феліксас (1897—1972)
    Содаініс, Фелікс (1897—1972) (псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Po darko ir kovos vėliava : (atgimusi šalis ir kitos eilės ir poemos) / F. Sodainis. — Minskas, 1934.
    Lietuvių kalbos vadovėlis : pradžios mokyklai : antroji pataisita ir papildita laida / F. Vaišnora ir Džugas. — Minskas, 1935. (Форма імя на рускай і беларускай мовах: Вайшнора Ф.)
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002. (Форма імя: Вайшнарас Феліксас.)
    Сайт "Studijos.info".
    Сайт Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт "Списки жертв".
    Сайт "Белорусские сочинения".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере