unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Старавойтава, Ірына Анатольеўна (дзяржаўны дзеяч ; кандыдат педагагічных навук ; нар. 1974)

    Месца нараджэння: г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці. Беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (2007), дацэнт (2012). Скончыла хіміка-біялагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці "Біялогія і хімія" (1996). З 2008 г. – загадчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі, у 2012–2016 гг. – рэктар Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У 2016–2018 гг. – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. З 2018 г. – першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (інфарм. на 2022 г.).

        Гл. таксама
    Старовойтова, Ирина Анатольевна (государственный деятель ; кандидат педагогических наук ; род. 1974) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Шляхам эвалюцыі : [пра нацыянальную сістэму адукацыі : гутарка з першым намеснікам міністра адукацыі Ірынай Старавойтавай / запісала Людміла Высокая] // Настаўнiцкая газета. ― 2022. — 1 сакавіка (№ 24). — С. 5.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 04.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере