unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Валынцэвіч, Павел Канстанцінавіч (царкоўны дзеяч ; 1875—1962)

    Праваслаўны святар. Нарадзіўся ў мястэчку Вялікая Бярэставіца Гродзенскай губерні, у беднай шматдзетнай сям'і дыякана мясцовай царквы. У 1897 г. скончыў Віленскую Духоўную семінарыю і 65 год свайго жыцця аддаў служэнню Богу. Быў псаломшчыкам, пасля пасвяшчэння ў сан святара ў 1899 г. стаў настаяцелем царквы ў сяле Касута на Вілейшчыне, пазней – Свята-Нікольскага храма вёскі Узмёны (Міёрскі район), у якой праслужыў 43 гады. У 1902-1904 гг. служыў школьным інспектарам у мястэчку Дзісна. Меў шырокі круг зацікаўленасцей. Пісаў карціны, захапляўся астраноміяй і прыродазнаўствам. Сабраў вялікую бібліятэку, якой карысталіся ўсе яго знаёмыя і вернікі. Жыва цікавіўся палітыкай. Фотааматар.

        Крыніцы iнфармацыі
    Звязда. - 2011. - 14 студзеня (№ 7). - С. 1.
    http://museum.by/node/16675
    http://zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=72450

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере