unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены (Мінск)

    Будаўніцтва пачата ў 1905 г. на ахвяраванні беларускага двараніна Эдварда Вайніловіча ў памяць аб яго рана памерлых дзецях. Асвечаны ў 1910 г. Закрыты ў 1932 г. Спачатку ў ім размяшчаўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР, затым ён пераабсталяваны пад кінастудыю. У 1942 г. касцёл быў зноў адкрыты, але адразу пасля вайны быў зачынены. У будынку размяшчаліся службы кінастудыі, затым – Дом Кіно Саюза кінематаграфістаў БССР і Музей гісторыі беларускага кіно. У 1990 г. вернуты Каталіцкай царкве. Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння.

        Варыянты назвы
    Касцёл Святых Сымона і Алены (Мінск)
    Мінскі касцёл Святога Сымона і Святой Алены
    Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены (Мінск)
    Чырвоны касцёл (Мінск)

        Гл. таксама
    Костел Святого Симона и Святой Елены (Минск) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Эдвард Вайніловіч. Успаміны, дакументы, сувязь з сучаснасцю / ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк. ― Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены, 2015.
    Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
    Сайт "Википедия".
    Сайт "Catholic.by".
    Афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкага касцёла Св. Сымона і Св. Алены.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере