unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Круглае, горад (Магілёўская вобласць)

    Вядомы з 16 ст. як прыватнаўласніцкая вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1579 г. – мястэчка. У 1743 г. – сяло. З 1772 г. – вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць княгіні К. Р. Дашкавай. З 1785 г. – мястэчка, у 1880 г. – цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1917 г. – у Заходняй вобласці (з верасня 1918 г. – у Заходняй камуне). Са студзеня 1919 – у БССР, з 26.04.1919 г. – у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. – у БССР, з 17.07.1924 г. – цэнтр Круглянскага раёна Аршанскай акругі (да 1930 г.). З 20.08.1924 г. – цэнтр сельсавета. У 1925–1935 гг. – вёска, у 1935–1938 гг. – мястэчка, у 1938–1967 гг. – вёска. У 1931–1935 гг. – у Талачынскім раёне, з 1935 г. – цэнтр Круглянскага раёна, з 1938 г. – у Магілёўскай вобласці, у 1959–1966 гг. – у Бялыніцкім раёне, з 1966 г. – цэнтр Круглянскага раёна. З 1967 г. – гарадскі пасёлак, з 2017 г. – горад.
    Цэнтр Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, размешчаны на р. Друць.

        Гл. таксама
    Круглое, город (Могилевская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 6. Магілёўская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 6. Могилевская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 11.03.2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 22.06.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере