unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Астрына, гарадскі пасёлак (Шчучынскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1450 г. У 15 – пач. 16 стст. – каралеўскае ўладанне, цэнтр воласці Трокскага павета. З 1487 г. – мястэчка. У 16–18 стст. – цэнтр староства ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства. У 1641 г. атрымала магдэбургскае права. З 1793 г. – цэнтр воласці, з 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Лідскім павеце. У 1921–1939 гг. – у Польшчы, з 1926 г. цэнтр гміны Шчучынскага павета. З канца 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – гарадскі пасёлак у Васілішкаўскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. У 1954–1960 гг. – цэнтр Васілішкаўскага раёна, у 1960–1962 гг. – у Скідзельскім раёне. З 1962 г. – у Шчучынскім раёне.
    Цэнтр Астрынскага сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Астрыно, гарадскі пасёлак
    Острына, гарадскі пасёлак

        Гл. таксама
    Острино, городской поселок (Щучинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 26.12.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере