unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дрысвяты, аграгарадок (Браслаўскі раён)

    Упершыню Дрысвяты (Дрысвет, Дрысват, Дрысвата) упамінаюцца ў дакументах 15 ст. Пасля адміністрацыйнай рэформы Вялікага Княства Літоўскага 1565–1566 гг. – у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, мястэчка Браслаўскага (з 1836 г. – Новааляксандраўскага) павета Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – зноў Віленскай, з 1843 г. – Ковенскай губерняў. У 1886 г. – цэнтр Дрысвяцкай воласці. З 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. У 1922–1939 гг. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр сельсавета Відзскага (Відзаўскага) раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай абласцях. З 1960 г. – у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Да 2004 г. – цэнтр Дрысвяцкага сельсавета. З 14.05.2010 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Відзаўскім сельсавеце Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Дрысват, паселішча (папярэдні загаловак)
    Дрысвата, паселішча (папярэдні загаловак)
    Дрысвет, паселішча (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Дрисвяты, агрогородок (Браславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 08.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере