unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вішнявец, аграгарадок (Стаўбцоўскі раён)

    Заснаваны як мястэчка ў сярэдзіне 18 ст. каля маёнтка і сяла Гавязна (сучасная вёска Навапольцы) пад назвай Гавязна 2-я. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 19 – пачатку 20 стст. – цэнтр Гавязнянскай воласці Слуцкага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1920 г. – цэнтр воласці Нясвіжскага павета. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Мінскай вобласці. У 1964 г. вёска перайменавана ў Вішнявец. З 23.02.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Вішнявецкага сельсавета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Гавязна 2-я, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Вишневец, агрогородок (Столбцовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2014.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 2. — Минск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере