unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Даманава, вёска (Маладзечанскі раён)

    Упамінаецца ў 18 ст. як маёнтак, прыватная ўласнасць у Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У канцы 18 ст. – вёска ў складзе маёнтка Мясата ў Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 2-й палавіне 19 ст. – засценак у Краснасельскай воласці. У пачатку 20 ст. – засценак у Кашэвіцкай сельскай грамадзе. З 1919 г. – у БССР, з 1921 г. – у Польшчы, засценак у Красненскай гміне Вілейскага павета, з 1925 г. – Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Мінскай абласцях.
    Знаходзіцца ў Мясоцкім сельсавеце Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Доманово, деревня (Молодечненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 26.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере