unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск, горад)

    Існаваў у Віцебску ў 18 – пачатку 20 ст. Заснаваны ў 1685 г. Мураваны касцёл пабудаваны ў 1737–1768 гг. на сродкі Казіміра і Тэклі Саковічаў (верагодна, паводле праекта архітэктара Іосіфа Фантаны III) і асвечаны ў імя Святога Антонія Падуанскага. Касцёл – трохнефная двухвежавая базіліка з паўкруглым апсідным завяршэннем цэнтральнага нефа і двухвежавым галоўным фасадам. Архітэктура касцёла была вырашана ў стылі віленскага барока. Закрыты ў 1940 г. Да 1941 г. у ім размяшчаўся Музей атэізму. Узарваны ў 1958 г. у сувязі з рэканструкцыяй цэнтра горада. Ёсць планы аднаўлення.
    Знаходзіўся на ўсходнім баку Рыначнай плошчы (перад ратушай) у Віцебску.

        Варыянтная форма назвы
    Віцебскі касцёл Святога Антонія Падуанскага

        Гл. таксама
    Костел Святого Антония Падуанского (Витебск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Касцёлы царскай Расіі. Вып. 1. / Уладыслаў Завальнюк. ? Мінск, 2009.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере