unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Свята-Благавешчанскі мужчынскі манастыр, комплекс будынкаў (Малыя Ляды, вёска; Смалявіцкі раён)

    Помнік архітэктуры барока. Заснаваны ў 1730 г. як уніяцкі. Першы драўляны храм пабудаваны ў 1732 г. Мураваная царква Благавешчання ўзведзена ў 1792–1794 гг., у 1900 г. адноўлена, у 1950-я гг. закрыта. У 1811– 1850 гг. пабудаваны мураваны жылы корпус манастыра. У 1839 г. манастыр пераўтвораны ў праваслаўны, у 1918 г. закрыты, аднавіў дзейнасць з 1994 г. Комплекс уключае сабор у гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы і жылы корпус.
    Знаходзіцца ў цэнтры в. Малыя Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Дабравешчанскі манастыр, комплекс будынкаў (Малыя Ляды, вёска; Смалявіцкі раён)
    Ляданскі Свята-Благавешчанскі мужчынскі манастыр, комплекс будынкаў
    Лядаўскі манастыр Благавешчання, комплекс будынкаў
    Лядзенскі Свята-Благавешчанскі мужчынскі манастыр, комплекс будынкаў

        Гл. таксама
    Свято-Благовещенский мужской монастырь, комплекс зданий (Малые Ляды, деревня; Смолевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
    Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
    Малыя Ляды // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013. — С. 480—481.
    Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере