unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ноўгарад-Северскі, горад (Украіна)

    Узнік у канцы 10 ст. У 1095 г. упамінаецца ў летапісу як Новы Горад, з 1146 г. — Новагорад. З 12 ст. – цэнтр Ноўгарад-Северскага княства. У 1239 г. разбураны манголамі, потым у складзе Бранскага княства. З 1362 г. у Вялікім Княстве Літоўскім. З 1503 г. – у Маскоўскім вялікім княстве. У 1618 г. адышоў да Рэчы Паспалітай. У 1620 г. атрымаў магдэбургскае права. У 2-й палавіне 17 ст. – у складзе Гетманшчыны, з 1667 г. – у Расійскай імперыі. З 1782 г. – цэнтр Ноўгарад-Северскага намесніцтва, з 1796 г. павятовы горад Маларасійскай, з 1802 г. – Чарнігаўскай губерняў. З 1932 г. – у складзе Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР. З 1991 г. – ва Украіне. З 2014 г. – горад абласнога значэння. Адміністрацыйны цэнтр Ноўгарад-Северскага раёна.
    Знаходзіцца ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Размешчаны на рацэ Дзясна.

        Варыянтная форма назвы
    Новагорад, горад (папярэдні загаловак)
    Новгород-Сіверський, горад (украінская мова)
    Новы Горад, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Новгород-Северский, город (Украина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 32. — Москва, 2006.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 12 (1). — Москва, 2013.
    Сайт "Вікіпедыя"; Дата звароту: 29.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере