unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Віцебскі кляштар базыльян, комплекс будынкаў

    Грэка-каталіцкі (уніяцкі) кляштар існаваў у 17–18 стст. У 1799 г. будынкі базыльянскага кляштара былі перададзены ведамству праваслаўнага веравызнання. Захаваліся два мураваныя двух- і трохпавярховыя манастырскія карпусы, пабудаваныя ў 1775 г. (архітэктар Іосіф Фантана). Манастырскі комплекс уключаў Успенскую царкву (з 1799 г. – Успенскі сабор, не захаваўся). Манастырскія карпусы – помнікі архітэктуры рэспубліканскага значэння. У адным з карпусоў (двухпавярховым) размяшчаецца філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, а ў другім (трохпавярховым) – станкаінструментальны тэхнікум.
    Размешчаны на левым беразе р. Заходняя Дзвіна.

        Варыянтная форма назвы
    Віцебскі манастыр базыльян, комплекс будынкаў
    Кляштар базыльян, комплекс будынкаў (Віцебск, горад)
    Манастыр базыльян, комплекс будынкаў (Віцебск, горад)

        Гл. таксама
    Свята-Успенскі кафедральны сабор (Віцебск, горад)
    Витебский монастырь базилиан, комплекс зданий (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009. — С. 129.
    Віцебская Успенская царква і манастыр базыльян / Т. В. Габрусь, Т. І. Чарняўская // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993. — С. 123.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере