unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вялікае Мажэйкава, аграгарадок (Шчучынскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як дварэц у Жалудоцкай воласці Трокскага ваяводства. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. Да 1886 г. – цэнтр воласці, пазней – у складзе Лябёдскай воласці Лідскага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Вялікалябёдскай гміне Лідскага павета, з 1929 г. – Шчучынскім павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Баранавіцкай вобласці, з 1940 г. – у Халечынскім сельсавеце (у 1954 г. перайменаваны ў Агародніцкі) Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці, з 1962 г. у Шчучынскім раёне, з 1964 г. у Гарадзевіцкім сельсавеце, з 1966 г. – цэнтр Мажэйкаўскага сельсавета. З 13.07.2010 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Большое Можейково, агрогородок (Щучинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 02.01.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере