unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Руская грамадская бібліятэка імя І. С. Тургенева (Парыж)

    Адна з найстарэйшых рускамоўных бібліятэк за межамі Расіі.
    Ініцыятар стварэння рускамоўнай бібліятэкі ў Парыжы быў рэвалюцыянер-народнік Г. А. Лапацін. Ён звярнуўся за дапамогай да І. С. Тургенева, які жыў у той час у Парыжы. Асабістыя кнігі Тургенева і сталі асновай будучай бібліятэкі. Датай нараджэння " Тургенеўкі " з'яўляецца 1875 г., калі Тургеневым быў арганізаваны ранішнік, на які сабраліся многія вядомыя дзеячы культуры, што знаходзіліся ў той час у Парыжы: Рэпін, Паленаў, Макоўскі, Антакольскі, рускі пасол князь Арлоў. Сабраныя тут сродкі былі выдаткаваны на куплю кніг і арэнду памяшкання для бібліятэкі. Пасля смерці Тургенева ў 1883 г. бібліятэцы прысвоена яго імя.
    Падчас Другой сусветнай вайны бібліятэка была па сутнасці знішчана. У кастрычніку 1940 г. кнігі, а таксама карціны, бюсты, партрэты, якія належалі бібліятэцы, былі вывезены ў невядомым кірунку. Далейшы лёс кніг бібліятэкі застаецца нявызначаны.
    Тургенеўскую бібліятэку ўдалося аднавіць у 1959 г. Фінансавую дапамогу бібліятэцы аказвае парыжская мэрыя. Большая частка выкрадзеных у 1940 г. выданняў не знойдзена.

        Варыянты назвы
    Turgenev Library (Парыж) (англійская мова)
    Бібліятэка імя І. С. Тургенева (Парыж)
    Грамадства Тургенеўскай бібліятэкі (Парыж)
    Руская грамадская бібліятэка (Парыж)
    Руская грамадская Тургенеўская бібліятэка (Парыж)
    Руская Тургенеўская бібліятэка (Парыж)
    Тургенеўская бібліятэка (Парыж)
    Тургенеўская грамадская бібліятэка (Парыж)

        Гл. таксама
    Русская общественная библиотека имени И. С. Тургенева (Париж) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    The Odyssey of the Turgenev Library from Paris, 1940 – 2002 [Электронны рэсурс] : books as Victims and Trophies of War / Patricia Kennedy Grimsted. ― Amsterdam, 2003.
    Сайт "Википедия".
    БД «Авторитетные файлы» Нацыянальнага інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ЛІБНЕТ.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере