unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Камуністычная партыя Літвы

    Створана ў 1921 г. у выніку падзела Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі. Да 1940 г. працавала нелегальна як секцыя Камінтэрна; у 1940 г. пасля стварэння Народнага ўрада выйшла з падполля і ў кастрычніку 1940 г. прынята ў ВКП (б) як Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы. З 1952 г. – Камуністычная партыя Літвы ў складзе Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. У снежні 1989 г. раскалолася на 2 часткі: адна выйшла са складу КПСС і абвясціла стварэнне КПЛ (самастойнай); другая частка камуністаў стварыла сваю КПЛ (КПСС).
    КПЛ (с) у снежні 1990 г. перайменавана ў Дэмакратычную партыю працы.
    З 1992 г. дзейнасць КПЛ (КПСС) забаронена на тэрыторыі Літвы. З 1996 г. – у складзе Саюза камуністычных партый–Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (СКП–КПСС). У цяперашні час на тэрыторыі Літвы партыя дзейнічае "у асаблівых умовах" (інфарм. на 2013 г.).

        Варыянты назвы
    Lietuvos komunistų partija (літоўская мова)
    Кампартыя Літвы (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы (папярэдні загаловак)
    КП Літвы (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    КПЛ (Літва) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Коммунистическая партия Литвы (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Камуністычная парітыя, камсамол, прафсаюзы // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 401—404.
    Сайт Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт «Википедия».
    Сайт "Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898–1991".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере