unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Радзівілаў палац (Гродна, горад)

    У канцы 17 – першай палавіне 18 ст. Радзівілы набылі комплексы будынкаў, якія раней належалі Валовічам, Сангушкам, Масальскім, Сапегам. Камяніца Масальскіх у 1738–1744 гг. была перабудавана пад палац паводле праекта італьянскага архітэктара Дамініка Фантана. У выніку ўтварыўся вялізны комплекс, які займаў увесь бок ратушнай плошчы і квартал за ёю. Палац быў вельмі пашкоджаны ў часы апошняй вайны, але канчаткова знік у пасляваенныя гады пасля рэканструкцыі плошчы (часткова захаваўся падмурак палаца).
    Знаходзіўся ў цэнтры горада на плошчы Рынак – цяперашняй Савецкай.

        Варыянтная форма назвы
    Гродзенскі палац Радзівілаў на Рынку

        Гл. таксама
    Радзивиллов дворец (Гродно, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А—Я. — Мінск, 2010.
    Утраченная архитектура Гродно / Виктор Саяпин. — Гродно, 2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере