unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чырвоная Слабада, гарадскі пасёлак (Салігорскі раён)

    Вядомы з 16 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1582 г. сяло Вызна ў Слуцкім княстве Навагрудскага ваяводства. У 17 ст. – у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяводства. У 1667 г. – мястэчка Вызна. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, з 1795 г. – у Слуцкім павеце Мінскай губерні. З 1870 г. – цэнтр Вызненскай воласці Слуцкага павета. З 1919 г. – у БССР. У 1923 г. – перайменавана ў мястэчка Чырвоная Слабада. З 1924 г. – цэнтр Чырвонаслабодскага раёна і сельсавета Слуцкай, у 1927–1930 гг. – Бабруйскай акруг. З 1935 г. – у складзе Слуцкай акругі. З 1938 г. – у Мінскай вобласці, гарадскі пасёлак. З 1944 г. – у Бабруйскай, з 1954 г. – у Мінскай абласцях. З 1959 г. – у Старобінскім, з 1962 г. – у Любанскім, з 1965 г. – у Салігорскім раёнах.
    Цэнтр Чырвонаслабодскага (Краснаслабодскага) сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці, на р. Вызенка.

        Варыянтная форма назвы
    Вызна, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Красная Слабада, гарадскі пасёлак (Салігорскі раён)

        Гл. таксама
    Красная Слобода, городской поселок (Солигорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 28.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере