unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Целяханы, гарадскі пасёлак (Івацэвіцкі раён)

    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. З 17 ст. – мястэчка. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. З 1921 г. – у Польшчы, мястэчка Косаўскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – цэнтр Целяханскага раёна Пінскай вобласці. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. З 1956 г. – гарадскі пасёлак. З 1959 г. – у Лагішынскім, з 1962 г. – у Пінскім раёнах. З 1965 г. – у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    Знаходзіцца на Агінскім канале.

        Гл. таксама
    Телеханы, городской поселок (Ивацевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.04.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере