unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полацкі касцёл дамініканцаў

    Уваходзіў у комплекс кляштара дамініканцаў. Касцёл заснаваны віленскім канонікам Т. Гірским. Будынкі касцёла і жылога корпуса кляштара былі першапачаткова драўлянымі. У 1774 г. пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, якое працягвалася ў 1801–1804 гг. Пабудаваны ў стылі класіцызму. У 1863 г. кляштар скасаваны, а касцёл дзейнічаў як парафіяльны. Дата скасавання касцёла пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі не высветлена. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак разбураны.
    Знаходзіўся ў цэнтры горада.

        Варыянтная форма назвы
    Касцёл Маці Божай (Полацк, горад; Віцебская вобласць)
    Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыіі Ружанцовой (Полацк, горад; Віцебская вобласць)
    Полацкі дамініканскі касцёл Святога Разарыя Прасвятой Дзевы Марыі
    Полацкі касцёл Святога Разарыя Прасвятой Дзевы Марыі
    Полацкі касцёл Святога Ружанца
    Полацкі парафіяльны касцёл Святога Разарыя Прасвятой Дзевы Марыі

        Гл. таксама
    Полоцкий костел доминиканцев (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Полацкі касцёл Святога Ружанца і яго парафія ў другой палове XVIII ― пачатку XX ст. : (па матэрыялах НГАБ) / А. Л. Грывянёў // Архіварыус : Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў. ― 2012. ― Вып. 10. ― С. 168―187.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Доминиканский монастырь. Утраченное наследие Полоцкой земли / Я. Д. Филиппенко // Вестник Полоцкого государственного университета : научно-теоретический журнал. ― 2010. ― № 12. ― С. 2―6.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Сайт "Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере