unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Рэзерфард, Эрнест (1871—1937)

    Англійскі фізік новазеландскага паходжання. Адзін са стваральнікаў ядзернай фізікі, заснавальнік міжнароднай навуковай школы фізікаў. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1903). За навуковыя заслугі атрымаў тытул лорда Нельсана (1931). Замежны член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1922) і ганаровы член Акадэміі навук СССР (1925). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1908).
    Адкрыў альфа- і бэта-прамяні і ўстанавіў іх прыроду (1899). Стварыў тэорыю радыеактыўнасці (1903, разам з Ф. Содзі). Прапанаваў планетарную мадэль атама (1911). Здзейсніў першую штучную ядзерную рэакцыю па ператварэнні азоту ў кісларод (1919). Прадказаў існаванне нейтрона і дэйтрона (1920).

        Варыянтная форма імя
    Rutherford, Ernest (1871—1937) (англійская мова)
    Rutherford of Nelson, Ernest (1871—1937) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Резерфорд, Эрнест (1871—1937) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Первый толковый БЭС. — Санкт-Петербург ; Москва, 2006.
    Лауреаты Нобелевской премии по физике. Т. 1. — Санкт-Петербург, 2005.
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Википедия».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере