unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія

    Сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі. Існавала ў 1922–1938 гг. у Даўгаўпілсе (да 1920 Дзвінск).
    Адкрыта ў 1922 г. дзякуючы намаганням членаў беларускага культурна-асветнага таварыства "Бацькаўшчына". У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гістарычны, мастацкі, фатаграфічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестр, выдаваўся вучнёўскі часопіс "Школьная праца". Вучні збіралі фальклор, выступалі з лекцыямі і канцэртамі, ставілі спектаклі па п'есах Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, К. Каганца, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Сахаравай. У гімназіі вучыліся дзеячы беларускай, латышскай, рускай, польскай, чэшскай і славацкай культур. З 1932 г. пачалася паступовая ліквідацыя гімназіі.

        Варыянты назвы
    Двинская государственная белорусская гимназия (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія. Вопыт нацыянальнай школы ў Латвіі міжваеннага перыяду / Мікола Трус // Роднае слова. — 2012. — № 9. — С. 76—79.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт газеты "Советская Белоруссия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере