unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Міжнародны орган па марскім дне

    Міжнародны орган па марскім дне (МОМД) (англ. International Seabed Authority, фр. Autorité internationale des fonds marins) – міжурадавая арганізацыя, створаная на падставе Канвенцыі ААН па марскім праве для арганізацыі і кантролю разведкі і распрацоўкі мінеральных рэсурсаў міжнароднага раёна марскога дна за межамі нацыянальнай юрысдыкцыі. Штаб-кватэра МОМД знаходзіцца ў Кінгстоне (Ямайка).
    Створаны ў 1994 г. Членамі МОМД з'яўляюцца 159 дзяржаў і Еўрапейскі Саюз. Асноўнымі органамі МОМД з'яўляецца Асамблея, якая складаецца з прадстаўнікоў усіх членаў, і выбіраемы Асамблеяй Савет у складзе 36 членаў. Органы МОМД штогод збіраюцца на двухтыднёвую сесію, на якой абмяркоўваюцца бягучыя пытанні дзейнасці і зацвярджаюцца падрыхтаваныя дакументы.

        Варыянты назвы
    Autorité internationale des fonds marins (французская мова)
    International Seabed Authority (англійская мова)
    Международный орган по морскому дну (руская мова)
    Міжнародний орган з морського дна (украінская мова)
    МОМД (скарачэнне)

        Крыніцы iнфармацыі
    Міжнародно-правові аспекти дослідження Україною ресурсів міжнародного району морського дна : автореферат дисертації ... кандидата юридичних наук : 12.00.11 / Варес Костянтин Лембітович. ― Київ, 2012.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере