unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Магілёўскі магістрат

    Створаны ў выніку надання гораду 28 студзеня 1577 г. магдэбургскага права. Органы самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам – рада і лава – звычайна існавалі асобна. Аднак у Магілёве яны дзейнічалі сумесна ў якасці магістрата. Магістрат з'яўляўся як адміністрацыйным, так і судовым установай. У сувязі з гэтым у яго кампетэнцыю ўваходзіла разгляд самага рознага роду спраў: адміністрацыйных, крымінальных, грамадзянскіх. Рада займалася справамі гарадскога кіравання і суда па маёмасных і цывільных справах мяшчан. Лава выконвала функцыі суда па крымінальных справах гараджан. Галоўную распарадчую ўладу ў гарадской абшчыне выконваў войт, які ўзначальваў войтаўскі суд або войтаўска-лаўніцкі суд.
    Паўсюдна магістрат, як інстытут самакіравання ў гарадах Беларусі і Украіны быў паступова ліквідаваны ў Расійскай імперыі пачынаючы з 1860-х г.

        Гл. таксама
    Могилевский магистрат (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Магілёўскі магістрат, 1597–1598, 1599–1600, 1602–1603. Вып. 2, (ч. 1). / Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ; [аўтары-складальнікі: А. А. Лашкевіч, З. Л. Яцкевіч]. ― Мінск, 2006.
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере