unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінская ваенная акруга (1914—1918)

    Мінская ваенная акруга (штаб у г. Мінску) Расійскай імперыі. Створана 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. з пачаткам Першай сусветнай вайны на аснове Упраўлення скасаванай тады ж Варшаўскай ваеннай акругі.
    У акругу ўваходзілі Келецкая, Радомская, Холмская, Мінская, Магілёўская, Петракоўская (без Лодзінскага, Брэзінскага і Раўскаага паветаў), Седлецкая (без Сакалоўскага і Седлецкага паветаў) губерні, Пружанскі, Кобрынскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні, Ковельскі і Уладзімір-Валынскі паветы Валынскай губерні. З кастрычніка 1914 г. у акругу ўвайшлі Варшаўская і Плоцкая губерні. Акруга з'яўляляся тылавым раёнам Паўночна-Заходняга, а з 1915 г. – Заходняга фронту. У снежні 1917 г. створаны Акруговы камітэт. Органы кіравання і ўстановы расфарміраваны з ліквідацыяй акругі ў 1918 г.

        Гл. таксама
    Минский военный округ (1914—1918) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Фарміраванне і дзейнасць Мінскіх ваенна-акруговых упраўленняў у гады Першай сусветнай вайны (па дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі / Дз. М. Кісялёў // Архіўныя чытанні І–ІІІ : матэрыялы навуковых канферэнцый, Мінск, 2003 – 2005 гг. ― Мінск, 2006. — Вып. 1. — С. 158—162.
    Праект "Путеводители по российским архивам".
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере