unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Віленская губерня

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1795–1797 і 1801–1920 гг. на тэрыторыі Літвы і Беларусі (да 1840 г. – Літоўска-Віленская губерня). Цэнтр – г. Вільня. У 1795 г. пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай утвораны Віленская і Слонімская губерні. У 1797 г. яны аб'яднаны ў Літоўскую губерню. У 1801 г. Літоўская губерня зноў падзелена на Віленскую і Слонімскую (Гродзенскую) губерні. У 1920 г. большая частка губерні ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводства Польшчы, астатняя тэрыторыя адышла да Літвы, невялікая частка Вілейскага павета – да БССР.

        Варыянтная форма назвы
    Літоўска-Віленская губерня

        Гл. таксама
    Віленскае намесніцтва
    Літоўская губерня
    Виленская губерния (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере