unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вялікае Княства Літоўскае

    Феадальная дзяржава 13–18 стст. Афіцыйная назва з 15 ст. – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Заснавана ў сярэдзіне 1230-х –1263 гг. Міндоўгам, які аб'яднаў славянскія і балцкія землі Верхняга і Сярэдняга Панямоння. Першая сталіца – Новагародак (сучасны Навагрудак), з 1323 г. – г. Вільня (сучасны Вільнюс). Палітыка пашырэння ВКЛ працягвалася да 15 ст. У выніку войнаў канца 15 – пач. 16 стст. некаторая частка зямель адышла да Маскоўскай дзяржавы. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой ВКЛ і Польшча аб'ядноўваюцца ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую. ВКЛ атрымала абмежаваны суверэнітэт. Паражэнне паўстання 1794 г. прывяло да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай і ВКЛ спыніла сваё існаванне.
    Размяшчалася ва Усходняй Еўропе, займала тэрыторыі Беларусі, Літвы, Жамойціі, а таксама частку ўкраінскіх і расійскіх зямель.

    Літаратуру па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага перыяду 1569–1795 гг. гл. таксама: Рэч Паспалітая (1569—1795)

        Варыянтная форма назвы
    Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė (літоўская мова)
    Беларуска-Літоўская дзяржава (гаспадарства)
    ВКЛ (скарачэнне)
    Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае
    Літоўска-Беларуская дзяржава
    Літоўска-Руская дзяржава

        Гл. таксама
    Беларусь (беларуская мова)
    Великое княжество Литовское (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере