unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гапонік, Міхаіл Віктаравіч (протаіерэй ; 1899—1984)

    Месца нараджэння: Гродзенскі павет (Гродзенскі раён). Беларускі праваслаўны свяшчэннік, протаіерэй. Скончыў Варшаўскае праваслаўнае духоўнае вучылішча (1915 г.). У 1928 г. быў пасвечаны ў сан святара. Служыў у храмах Гродзенскай вобласці. З 1956 г. служыў у Алекшыцкім храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Алекшыцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці). У 1959 г. быў прыгавораны да турэмнага зняволення за пісьмо з асуджаннем антыцаркоўнай палітыкі на імя старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова. Пасля вызвалення жыў у в. Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
    Аўтар артыкулаў для рускамоўных праваслаўных часопісаў, выданных у Польшчы, дзённіка. У 1939–1948 гг. выдаваў рукапісны часопіс "Отечество", на старонках якога змяшчаў свае артыкулы і вершы, падпісваючы іх ініцыяламі "М. Г.".

        См. также
    Гапоник, Михаил Викторович (протоиерей ; 1899—1984) (на другом языке)

        Источники информации
    Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней) Ч. 1 / В. Н. Черепица. — Гродно, 2000.
    Святар з Алекшыц " Память о них да пребудет во веки… " / Мікалай Пацэнка // Гродненские епархиальные ведомости. — 2011. ― № 7. ― С. 16―18.
    Сайт Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере