unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінскі кляштар бернардынцаў, комплекс будынкаў

    Помнік архітэктуры барока. Уваходзіў у ансамбль Высокага рынку. Заснаваны ў 1624 г. краснасельскім старостам А. Кянсоўскім. Да 1652 г. узведзены будынкі цаглянага касцёла з кляштарам (знішчаны пажарам у 1656 г., адноўлены ў другой палове 17 ст.). Пасля пажараў 1740 г., 1809 г. і 1835 г. манастырскі комплекс быў рэканструяваны. Цэнтральнае месца ў архітэктурным ансамблі займаў касцёл св. Іосіфа з прыбудаваным да яго брацкім корпусам, а таксама шэраг каменных и драўляных пабудоў (у т. л. – трапезная, школа, шпіталь, стайня, піваварня). У 1864 г. – кляштар ліквідаваны, у 1868 г. – забраны пад царкву св. Кірыла і Мяфодзія.У 1872 г. – памяшканне касцёла прыстасавана пад архіў, з 1992 г. – у ім размяшчаецца Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Архіў-музей літаратуры і мастацтва Беларусі.
    Знаходзіцца ў г. Мінску.

        Варыянтная форма назвы
    Кляштар бернардзінцаў, комплекс будынкаў (Мінск, горад)

        Гл. таксама
    Минский монастырь бернардинцев, комплекс зданий (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере