unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларусь

    Этнічная тэрыторыя беларусаў. У 10 – пачатку 12 стст. у складзе Кіеўскай Русі ўтварыліся феадальныя княствы: Полацкае, Тураўскае, Смаленскае. На працягу 13–14 стст. беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, у 1569–1795 гг. ВКЛ - частка Рэчы Паспалітай. З канца 18 ст. – Паўночна-Заходні край Расійскай імперыі. У 1917 г. ў Беларусі абвешчана савецкая ўлада. З 1918 г. – Беларуская Народная Рэспубліка. Першая афіцыйная назва беларускай савецкай дзяржавы – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі. Абвешчана на шостай Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) 30 снежня 1918 г. у Смаленску. У 1919 г. – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У студзені 1919 г. ў выніку аб'яднання БССР і ЛітССР утворана Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У 1920 г. зноў абвешчана БССР. З 1921 г. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. У 1922 г. БССР увайшла ў склад СССР. У лістападзе 1939 г. Заходняя Беларусь уз'ядналася з БССР. У 1991 г. БССР перайменавана ў Рэспубліку Беларусь.
    Размешчана ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга і мяжуе з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй.
    Пад гэтай рубрыкай таксама збіраюцца дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі больш чым за тры перыяды ці храналагічны перыяд не вызначаны.

    Дакументы, прысвечаныя гісторыі Беларусі за канкрэтны перыяд, гл. пад: Полацкае княства; Тураўскае княства; Смаленскае княства; Вялікае Княства Літоўскае; Паўночна-Заходні край; Беларуская Народная Рэспубліка; Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка; Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка; Беларусь, Рэспубліка; Заходняя вобласць; Заходняя камуна; Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі.

        Гл. таксама
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
    Беларусь, Рэспубліка
    Белая Русь (беларуская мова)
    Вялікае Княства Літоўскае
    Заходняя вобласць (1917—1918)
    Заходняя камуна
    Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
    Паўночна-Заходні край
    Полацкае княства
    Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі
    Смаленскае княства
    Тураўскае княства
    Беларусь (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 1. — Минск, 2005.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере