unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гадыцкі-Цвірка, Мардарый Рамуальдавіч (ваенны дзеяч ; 1852—1900)

    Месца нараджэння: Мінскі павет (Мінскі раён). Беларускі дваранін, ваенны дзеяч, бацька Канстанціна і Аляксандра Гадыцкіх-Цвіркаў. Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Гадыцкіх-Цвіркаў. Вучыўся ў Полацкай ваеннай гімназіі, Віленскім пяхотна-юнкерскім вучылішчы. Капітан 119-га Каломенскага стралковага палка, у складзе якога было шмат выхадцаў з Беларусі. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг. Быў узнагароджаны: ордэнам святой Ганны III-й ступені з мячамі і бантам, Румынскім жалезным крыжом за ўзяцце Плеўны (1878 г.), памятным светла-бронзавым медалём "В память о русско-турецкой войне 1877–1878 гг.". Пахаваны, як баявы афіцэр, на Мінскіх вайсковых могілках па Даўгабродскай вуліцы, дзе таксама пахаваны шмат яго аднапалчанаў па 119-му Каломенскаму палку.

        Варыянтная форма імя
    Гадыцкі, Мардарый Рамуальдавіч (1852—1900)
    Годыцкий, Мардарий Рэмуальдович (1852—1900) (руская мова)
    Годыцкий-Цвирко, Мардарий Рэмуальдович (1852—1900) (руская мова)
    Цвирко, Мардарий Рэмуальдович (1852—1900) (руская мова)
    Цвірка, Мардарый Рамуальдавіч (1852—1900)

        Крыніцы iнфармацыі
    З роду Гадыцкіх-Цвіркаў / Уладзімір Ляхоўскі // Наука и инновации. — 2005. — № 11. — С. 34—40.
    Александр Мардарьевич Годыцкий-Цвирко : Очерк жизни и деятельности / А. А. Яблонский и др. — Ленинград, 1990.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере