unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларуская аўтаномная праваслаўная царква

    Беларуская аўтаномная праваслаўная царква – аб'яднанне беларускіх епархій абнаўленчай царквы ў 1922–1934 гг. Абнаўленцы падтрымлівалі новы рэжым і пераўтварэнні, якія ім праводзіліся. Дэкларавалі мэту "абнаўлення Царквы": дэмакратызацыю кіравання і мадэрнізацыю богаслужэння.
    Заснавана ў 1922 г. на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам Магілёўскім і Беларускім на 1-м Беларускім абласным царкоўным саборы ў Магілёве. Была раздзелена на 5 еперхій: Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская, Мсціслаўская і Аршанская. Выдавала часопіс "Белорусский православный вестник" (Магілёў, 1924–1927 гг.). Мітрапаліты: Уладзімір (1924–1926 гг.), Іосіф (1926–1934 гг.). Ліквідавана пастановай Свяшчэннага сінода праваслаўных цэркваў СССР у 1934 г.

        Варыянты назвы
    Абнаўленчая Беларуская аўтаномная праваслаўная царква
    Беларуская абнаўленчая царква

        Гл. таксама
    Белорусская автономная православная церковь (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Организация делопроизводства в Белорусской обновленческой церкви в 1922–1934 гг. / И. А. Вишневский // Архивариус. — Минск, 2009. — Вып. 7. — С. 12—20. (3ОК9303)
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере