unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нямцоў, Валянцін Барысавіч (кандыдат тэхнічных навук ; доктар фізіка-матэматычных навук ; нар. 1936)

    Месца нараджэння: в. Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Беларускі вучоны ў галіне статыстычнай механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1965), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989). Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1959), аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). З 1966 г. – у Беларускім тэхналагічным універсітэце, у 1992–2001 гг. – загадчык кафедры, з 2001 г. – прафесар кафедры тэарэтычнай механікі.
    Галіна навуковых інтарэсаў: тэарэтычная і прыкладная механіка, статыстычная механіка і тэрмадынаміка раўнаважных і нераўнаважных працэсаў у вадкіх крышталях, фізіка кандэнсаваных сістэм (вадкіх крышталеў, малекул ДНК, біялагічных мембран).

        Гл. таксама
    Немцов, Валентин Борисович (кандидат технических наук ; доктор физико-математических наук ; род. 1936) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Хто ёсць хто ў БДТУ. — Мінск, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Сайт кафедры тэарэтычнай механікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере