unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Магілёўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў

    Існаваў у канцы 17 ст. – 1864 г. у Магілёве. Кляштар заснаваны ў 1687–1696 гг. У 1702 г. пабудаваны драўляны касцёл Святога Антонія, у 1707 г. – жылы корпус кляштара. У 1720 (1723) гг. узведзены мураваны касцёл у стылі барока, рэстаўрыраваны ў 1760-я гг. У сярэдзіне 19 ст. называўся Задняпроўскім. У 1864 г. кляштар зачынены, а касцёл стаў парафіяльным. У 1865 г. зачынены і касцёл. З 1872 г. у ім знаходзіўся цэнтральны архіў судовых месцаў, у 1897 г. – царкоўна-археалагічны музей і праваслаўная семінарыя (да 1918 г.). Будынкі кляштара і касцёла разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны, пазней знесены.
    Кляштар знаходзіўся на беразе Дняпра, у былым Пакроўскім прадмесці пад сценамі замка.

        Варыянтная форма назвы
    Задняпроўскі касцёл (Магілёў, горад) (папярэдні загаловак)
    Касцёл Святога Антонія і кляштар бернардзінцаў (Магілеў, горад)
    Кляштар бернардзінцаў, комплекс будынкаў (Магілёў, горад)
    Магілёўскі кляштар бернардзінцаў

        Гл. таксама
    Могилевский монастырь бернардинцев (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Страчаныя святыні. Магілёўскі касцёл святога Антонія / Н. А. Прачакова // Культура праз прызму духоўнасці : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 16?17 ліпеня 2007 года, [прысвечанай XV Міжнароднаму фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа" / укладальнікі: А. В. Яшмеццеў, А. В. Сердзюкоў]. ? Магілёў, 2007. ? С. 105?113.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере