unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Іерусалімская праваслаўная царква

    Старажытнейшая аўтакефальная памесная праваслаўная царква. Упраўляецца Патрыярхам Іерусалімскім і Свяшчэнным Сінодам. Юрысдыкцыя ў дадзены момант (інфарм. на 2009 г.) распаўсюджваецца на тэрыторыю Ізраіля, Іарданіі і Палесціны; аўтаномная частка – Сінайская Архіепіскапія з манастыром святой вялікамучаніцы Кацярыны на Сінайскай гары ў Егіпце.
    Заснавана ў дзень Пяцідзесятніцы, у момант зыходжання Святога Духа на апосталаў. Лічыцца Маці цэркваў, так як з Іерусаліма Евангелле распаўсюдзілася па ўсяму свету. Называлася таксама Сіёнскай царквою. Першым епіскапам Іерусалімскай праваслаўнай царквы лічыцца апостал Іакаў, брат Гасподзень. Богаслужэнне адбываецца на грэчаскай і арабскай мовах.

        Варыянты назвы
    Іерусалімскі патрыярхат
    Сіёнская царква

        Гл. таксама
    Иерусалимская православная церковь (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Церковно-дипломатические отношения России с Иерусалимским и Антиохийским Патриархатами (вторая треть XIX в.) : автореф. дисс. ... канд. ист. наук : 09.00.13. ― Москва, 2009. (2//64548(039))
    Сайт свободной энциклопедии Википедия.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере