unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Азарыцкі лагер смерці (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць)

    У сакавіку 1944 г. ля пярэдняга края нямецкай абароны былі створаны тры лагеры смерці. Размяшчаліся каля населеных пунктаў Дзерць, Азарычы, Падасіннікі (былы Даманавіцкі раён Палескай вобласці). Гітлераўцы сагналі сюды непрацаздольных грамадзян Гомельскай, Магілёўскай, Палескай абласцей Беларусі, а таксама Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі. Палову з іх складалі дзеці да 15 гадоў. Гэтыя тры лагеры атрымалі назву "Азарыцкага лагера смерці". Па колькасці знішчанага грамадзянскага насельніцтва канцлагер "Азарычы" займае ў Беларусі другое месца пасля Трасцянца.

        Варыянты назвы
    "Азарычы", лагер смерці (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць)
    Канцлагер "Азарычы" (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Канцэнтрацыйны лагер "Азарычы" (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць)
    Лагер смерці "Азарычы" (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць)

        Гл. таксама
    Озаричский лагерь смерти (Калинковичский район, Гомельская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    65 лет освобождения лагерей "Озаричи". ― Минск, 2009. (1Н//158067К(039))
    Сайт 21.BY - белорусские новости и все о Беларуси.
    Сайт ГМК «Хатынь».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере