unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гродна, горад)

    Твор архітэктуры гатычна-рэнесанснага стылю з элементамі абарончага дойлідства. Першы драўляны храм быў заснаваны князем літоўскім Вітаўтам ў 1389 г. У 1494 г. узведзены новы мураваны храм, у 1551 г. – рэканструяваны каралевай Бонай. Польскія гісторыкі прыпісваюць будаўніцтва храма каралю Стэфану Баторыю ў 1584–1587 гг. Архітэктары: А. Дзігрэп, Я. М. Бернардоні. Неаднаразова перабудоўваўся пасля пажараў 1753, 1782 гг. У 1804 г. перададзены пад праваслаўную царкву і ў 1807 г. асвячоны ў імя Святой Сафіі. У 1896–1899 гг. перабудаваны ў руска-візантыйскім стылі (архітэктар М. Чагін) пад кафедральны Сафійскі сабор. У 1919 г. храм вернуты католікам. Перабудаваны ў 1923 г. архітэктарамі В. Генебергам і ў 1935 г. А. Сасноўскім, якія зноў надалі храму рысы раманска-гатычнага стылю. У 1961 г. – узарваны.
    Знаходзіўся ў Гродна.

        Варыянтная форма назвы
    Гродзенскі фарны касцёл
    Касцёл Прачыстай Маці Боскай (Гродна, горад)
    Кафедральны сабор у імя Святой Сафіі (Гродна, горад) (папярэдні загаловак)
    Кафедральны Сафійскі сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак)
    Сафійскі Кафедральны сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак)
    Сафійскі сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак)
    Свята-Сафійскі сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак)
    Фара Вітаўта, касцёл (Гродна, горад)
    Царква ў імя Святой Сафіі (Гродна, горад) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Костел Наисвятейшей Девы Марии (Гродно, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере