unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў

    Частка архіва захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі як фонд 694 (Радзівілы, князі) і налічвае звыш 25 000 спраў. Створаны яшчэ ў 1551 г., з'яўляўся асноўным месцам зберагання дакументаў рода Радзівілаў. У архіве знаходзіліся жалаваныя граматы вялікіх князёў ВКЛ і прывілеі каралёў Польшчы Радзівілам на маёнткі і староствы; статуты і прывілеі прыватнаўласніцкіх гарадоў; гаспадарчыя і фінансавыя дакументы галоўнага ўпраўлення маёнткамі; ардынацкіх ўпраўленняў, маёнткаў і фальваркаў ардынацый і княстваў. У 1917 г. Радзівілы вывезлі асноўную частку Нясвіжскага архіва ў Варшаву. Матэрыялы, якія засталіся, восенню 1939 г. перапраўлены ў Мінск і перададзены Акадэміі навук Беларусі. Частка іх згублена падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сёння матэрыялы Нясвіжскага архіва Радзівілаў знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі; у ЦДГА Украіны ў Кіеве; у Вільнюсе, у Дзяржаўным гістарачным архіве Літвы; у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве, у архівах іншых краін.

        Варыянты назвы
    Архіў Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў
    Нясвіжская ардынацыя Радзівілаў. Архіў

        Гл. таксама
    Несвижский архив князей Радзивиллов (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Несвижский архив князей Радзивиллов – уникальное собрание Национального исторического архива Беларуси / Михаил Шумейко // Архівы і справаводства. — 2008. — № 3. — С.19—30. (3Ок8340)
    Геаграфія перамяшчэння і лёс дакументаў архіва Нясвіжскай ардынацыі кн. Радзівілаў у другой палове XVIII – першай палове XX ст. / Андрэй Латушкін // Нясвіжскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя даследаванні. Вопыт стварэння палацавых музейных экспазіцый : матэрыялы 1-й міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года. ― Нясвіж, 2010. — С. 95—102. (1Н//236333(039))
    http://hghltd.yandex.net/yandbtm?url=http%3A%2F%2Fwww.sb.by%2Farticle.php%3FarticleID%3D28323&text=%CD%E5%F1%E2%E8%E6%F1%EA%E8%E9%20%E0%F0%F5%E8%E2%20%EA%ED%FF%E7%E5%E9%20%D0%E0%E4%E7%E8%E2%E8%EB%EB%EE%E2

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере