unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Руская вызваленчая армія

    Вайсковае фарміраванне, якое складалася са здаўшыхся ў палон і прымусова мабілізаваных ваеннапалонных, салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. Ваявала ў складзе ўзброенных сіл фашысцкай Германіі. Была сфарміравана ў кастрычніку 1944 г. пад камандаваннем былога генерал-лейтэнанта Чырвонай Арміі А. А. Уласава.
    У палоне Уласаў А. А. стварыў "Камітэт вызвалення народаў Расіі", які фінансаваўся немцамі. Вёў прапаганду сярод ваеннапалонных, заклікаючы са зброяй выступіць супраць дыктатуры Сталіна. У выніку дзейнасці камітэта была створана РВА, якая абмежавана ўдзельнічала ў баявых дзеяннях на Усходнім і Заходнім франтах на баку Германіі. У мае 1945 г. РВА спыніла сваё існаванне.

        Варыянты назвы
    РВА (скарачэнне)
    Уласаўская армія

        Гл. таксама
    Русская освободительная армия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Политология. Словарь.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере