unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (Мінск)

    Створаны ў 1927 г. ў г. Мінску як Цэнтральны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР. У 1930 г. пераведзены ў Магілёў. У ліпені 1938 г. рэарганізаваны ў Цэтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (ЦДАКР БССР). У 1941 г. ў сувязі з нямецкай акупацыяй тэрыторыі Беларусі дзяйнасць архіва была прыпынена. Узнавіў работу ў студзені 1944 г. ў Гомелі, у ліпені 1944 г. пераехаў у Мінск. У маі 1993 г. ЦДАКР БССР перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў (БДА). У ліпені 1995 г. пасля перадачы архіву комплекса дакументаў былога Цэнтральнага партыйнага архіва Кампартыі Беларусі БДА рэарганізаваны ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. З лютага 2001 г. архіў носіць назву "Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь".

        Варыянты назвы
    Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь" (Мінск)
    НАРБ (Мінск) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Национальный архив Республики Беларусь (Минск) (на іншай мове)
    Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (Мінск) (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Наша история: Национальный архив Республики Беларусь 1927–2007 гг. / [В. Д. Селеменев и др.]. ― Минск, 2007.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Сайт Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Дата зварота: 16.01.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере