unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Лідскае піва", адкрытае акцыянернае таварыства

    Піваварны завод пабудаваны ў 1876 г. мешчанінам Ліды Носелем Залікавічам Пупко. З 1922 г. пачаў называцца "Мейлах Пупко і кампанія, паравы піваварны завод у г. Ліда". З 1937 г. завод наладзіў выпуск газіраванай вады і пачаў называцца "М. і С. Пупко, саладоўня і вытворчасцць газіраваных вод у Лідзе". У 1939 г. Лідскі піўзавод нацыяналізаваны і перайшоў у ведамства Бродтрэста Заходняй Беларусі сістэмы Народнага Камісарыята харчовай прамысловасці БССР. Часткова разбураны ў час Другой Сусветнай вайны. У 1976 г. Лідскі піўзавод узнагароджаны ордэнам "Знак пашаны". 6 красавіка 1976 г. створана аб'яднанне "Лідапіўпрам". У яго склад ўвайшлі Лідскі піўзавод, Гродзенскі і Навагрудскі. Лідскі піўзавод стаў галаўным прадпрыемствам аб'яднання. З 1994 г. - пераўтвораны ў акцыянернае таварыства закрытага тыпу - АТЗТ "Лідскі піўзавод". У 2000 г. АТЗТ "Лідскі піўзавод" перайменаваны ў ААТ "Лідскае піва".

        Варыянты назвы
    ААТ "Лідскае піва" (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Адкрытае акцыянернае таварыства "Лідскае піва"
    Акцыянернае таварыства закрытага тыпу "Лідскі піўзавод" (папярэдні загаловак)
    Лідскі піваварны завод (папярэдні загаловак)
    М. і С. Пупко, саладоўня і вытворчасцць газіраваных вод у Лідзе (папярэдні загаловак)
    Мейлах Пупко і кампанія, паравы піваварны завод у г. Ліда (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    "Лидское пиво", открытое акционерное общество (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Белорусская ССР. Т. 2 : краткая энцикл. – Мн., 1979. – С.344.
    http://www.lidskoe.com/rus/?module=about&id=6

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере